Гэтак яго працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА. Пры гэтым расейскае агенцтва «РИА Новости» слова «горкі» прыбрала з цытаты.
«Мы вельмі сур’ёзна пагрузіліся ў эканоміку і пытаньні ваенна-прамысловага комплексу. Мы нічога не хаваем. Мы абмяркоўвалі многія праблемы, думалі, як далей разьвівацца, якія сыстэмы будзем разьвіваць з улікам вопыту спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — цытавала агенцтва Лукашэнку. Пазьней у іншым матэрыяле гэтае слова дадалі ў цытату.
Лукашэнка патлумачыў, што гэтыя пытаньні закранулі пасьля таго, як кіраўнікі дзяржаў паўдзельнічалі па відэасувязі ў цырымоніі ўводу ў эксплюатацыю новага зімовачнага комплексу расейскай станцыі «Ўсход» у Антарктыдзе.
Агенцтва ТАСС цытуе словы Пуціна, якія той сказаў перад сустрэчай Лукашэнку: «Сёньня ў ходзе нашай гутаркі падрабязна праінфармую вас аб тым, што адбываецца ў зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьлядоўнікі нацысцкіх катаў». Што нагаварылі Пуцін і Лукашэнка падчас адкрыцьця мэмарыялу з нагоды гадавіны блякадыПаводле ТАСС, Пуцін пасьля сустрэчы адзначыў, што Расея і Беларусь актыўна разьвіваюць адносіны і таваразварот паміж дзьвюма краінамі пастаянна расьце.
«За першыя 10 месяцаў мінулага году ў нас таваразварот, паводле нашых зьвестак, [склаў] $42,5 млрд. Ён расьце пастаянна. Расея зьяўляецца найбуйнейшым інвэстарам — $4 млрд нашы інвэстары праінвэставалі ў эканоміку Беларусі, гэтая праца работа ідзе ў двухбаковым рэжыме. І нашыя прадпрыемствы, наш бізнэс працуе ў Беларусі, і беларускія нашы сябры ўсё больш актыўна і актыўна асвойваюць расейскі рынак, усё больш актыўна тут працуюць», — сказаў Пуцін.