Беларусь — галоўны экспартэр яек у Расею

Беларусь — найбуйнейшы экспартэр курыных яек у Расею.

Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на даныя Рассельгаснагляду.

«Па стане на 26 студзеня ў Расею з Азэрбайджану і Турэччыны ўвезена 6,7 мільёнаў штук яек: 4,5 мільёны штук з Азэрбайджану і 2,2 мільёна штук — з Турэччыны. Беларусь паставіла ў Расею з 1 па 25 студзеня 2024 года 54 мільёны штук яек», — заявілі ў Рассельгаснаглядзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі падаражэлі яйкі, гэта зьвязваюць зь іх дэфіцытам у Расеі

З пачатку года Расея павялічыла імпарт яек удвая ў параўнаньні з тым жа леташнім пэрыядам. На Беларусь прыпадае 89% яечнага імпарту Расеі.

Курыныя яйкі ў РФ у 2023 годзе падаражэлі больш як у 1,5 разы. Праблему абмяркоўвалі нават Аляксандр Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. У 2024 годзе цэны на яйкі ў Расеі сталі падаць.

У 2023 годзе з Беларусі ў Расею было ўвезена больш за 510,8 мільёна курыных яек, паведамляў раней Рассельгаснаглядзе.

Дэфіцыт яек у Расеі ўзьнік у сьнежні 2023 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразійская камісія дазволіла Расеі на льготных умовах імпартаваць 1,2 мільярда курыных яек з Ірану і Турэччыны