Ужо сёньня: Дзень памяці ахвяраў Галакосту

Корпус былога нацысцкага лягера Аўшвіц, Польшча

Сёньня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.

Дзень у гісторыі

1527 — войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).

1880Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.

Томас Эдысан


1906Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.

Іван Пуліхаў


1913 — у Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».

1944 — была зьнятая блякада Ленінграду.

1945 — канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў быў заняты савецкімі войскамі.

Брама музэю на месцы нацысцкага лягеру сьмерці ў Асьвенцыме

1973 — было заключана Парыскае пагадненьне аб спыненьні вайны ў Віетнаме.

2004 — зьявіўся першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы «вольнай энцыкляпэдыі». Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.

Уладзімер Каткоўскі

У гэты дзень нарадзіліся

1756 Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1832 Льюіс Кэрал, ангельскі пісьменьнік, матэматык і фатограф.

1855Мiкалай Мiнскi, пісьменьнік.

1904Іван Чымбург, беларускі філёзаф-марксіст, рэктар БДУ.

1935 Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.

1948 Міхаіл Барышнікаў — артыст балету, балетмайстар.

Міхаіл Барышнікаў

У памяці

1901 Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1927 — блаславёны Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзяяч Беларусі, Літвы й Польшчы. Біскуп (пазьней арцыбіскуп) Віленскі, аднавіў і ўзначаліў ордэн марыянаў, заснаваў кляштар марыянаў у Друі.

1938Уладзімер Беняшэвіч, гісторык царквы, акадэмік Бэрлінскай, Мюнхенскай і Страсбурскай акадэміяў навук, прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэту (расстраляны НКВД зь ягоным родным братам і двума сынамі).

1983Луі дэ Фюнэс, францускі актор.

1989Олеў Йыгі, эстонскі літаратуразнавец, перакладчык беларускай літаратуры.

2003Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.

2003 Васіль Сахарчук, паэт.

2010 Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.

Джэром Сэлінджэр