У Гомлі за «экстрэмізм» судзяць галоўнага інжынэра ААТ «Мілкавіта»

Аляксандар Стругальскі. Архіўнае фота

Аляксандар Стругальскі. Архіўнае фота

Падсуднага Аляксандра Стругальскага абвінавачваюць у фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.

У Гомельскім абласным судзе пачынаецца суд над 47-гадовым галоўным інжынэрам ААТ «Мілкавіта» Аляксандрам Стругальскім, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Стругальскага абвінавачваюць у фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.

Аляксандра затрымліваў ГУБАЗіК 4 кастрычніка 2022 году. Яму пагражае да 5 год зьняволеньня.

З таго часу цягнулася сьледзтва. Згодна з праўладнымі тэлеграм-каналамі, дзе апублікавалі відэа з падсудным, Стругальскі нібыта «спрабаваў сарваць правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol».

Вядома, што справу Стругальскага разглядае судзьдзя Сяргей Багінскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 студзеня: прызначылі суд над Барысам Хамайдам, ён на волі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: Затрымалі былую журналістку Catholic.bу і актывістку страйкаму; ператрус у доме палітэмігранта