У 2023 годзе траціне беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскія візы, адмовілі ў іх атрыманьні

Ілюстратыўнае фота

За 2023 год з усіх заяўнікаў зь беларускім пашпартам адмовы ў амэрыканскай візе для часовага знаходжаньня з мэтамі адпачынку, бізнэсу або лячэньня атрымалі 32,8%.

Такія зьвесткі публікуе Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Для параўнаньня: у 2022 годзе ЗША адмовілі 26,05% беларусаў, якія зьвярталіся па амэрыканскую візу. У 2021 годзе адмовы атрымалі 16,81% беларусаў, у 2020 годзе — 27,01%.

У 2023 годзе сярод краінаў – суседзяў Беларусі радзей за ўсё адмаўлялі ў атрыманьні амэрыканскай візы грамадзянам Латвіі — усяго 9,28% адмоваў. За імі ідуць літоўцы (13,4%) і палякі (16,47%).

Больш адмоваў у выдачы амэрыканскай візы, чым беларусы, сярод суседзяў Беларусі летась атрымалі ўкраінцы (34,29% адмовы) і расейцы (39,49%).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Купляць тур, па-іншаму ніяк». Расказваем, як беларусы цяпер атрымліваюць шэнгенскія візы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода ў Літву праз «пагрозу бясьпецы краіны» не пусьцілі 800 беларусаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы назвалі колькасьць беларусаў, якім у 2023-м не далі дазвол на жыхарства праз «пагрозу нацыянальнай бясьпецы»