Пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта Ўладзіслава Сівіцкага, вядомага пад псэўданімам «Стары Ўлас». Пра гэта ў фэйсбуку піша дасьледчык-архівіст Зьміцер Юркевіч.
Магілу паэта Ўладзіслава Сівіцкага знайшлі ў вёсцы Сужаны недалёка ад Вільні. З пошукамі дапамагла мясцовая жыхарка, якая даглядае частку могілак, расказаў краязнаўца Зьміцер Юркевіч у Facebook.
- Уладзіслаў Сівіцкі нарадзіўся ў Валожыне ў 1865 годзе, упершыню апублікаваў вершы ў «Нашай Ніве» ў 1909 годзе.
- Выступаў як публіцыст, займаўся вершаванай апрацоўкай легенд і паданьняў. Аўтар парадыйна-сатырычнага апавяданьня «Тры злодзеі», паэмы «Год беларуса».
- Рукапісы Сівіцкага захоўваюцца ў архівах Беларусі, Літвы і Польшчы.