Атака ішла шляхам пасыланьня скаргаў.
Атакі зазналі профілі Сьвятланы Ціханоўскай і паўла Латушкі ў Instagram, а таксама інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка». А раней стала вядома пра атаку на сайт фонду BySol.
Прадстаўніца «Палітвязынкі» Яўгенія Доўгая паведаміла:
«Мы атрымалі 198 скаргаў, і гэта згубна для нашай старонкі. Таму, калі ласка, падпісвайцеся на нас, расказвайце сябрам пра нас. Мы вельмі стараемся».
Адміністратары названых старонак былі вымушаныя часова закрыць профілі ў Instagram.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрыжак: на сайт BYSOL была моцная кібэратака ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нябачны фронт: як хакеры бяруць удзел у вайне Расеі з Украінай — з абодвух бакоў