Сайт фонду салідарнасьці BYSOL зазнаў магутную кібэратаку.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
«Сёньня раніцай мы перажылі самую магутную і прафэсійную кібэратаку. Спэцыфіка нападу палягала ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі мэтадамі, зь якімі мы раней не сутыкаліся. Аднак атака была пасьпяхова адбітая», — напісаў Стрыжак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BySol у 2022 годзе перадаў рэпрэсаваным каля 2 мільёнаў эўра, — Андрэй СтрыжакПаводле яго, цяпер доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны зь некаторых рэгіёнаў. Але гэта зроблена «выключна для бясьпекі карыстальнікаў».
Стрыжак падкрэсьліў, што сайт, плацёжная сыстэма і сыстэма захоўваньня пэрсанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане.