Відэа зь ім і яшчэ двума затрыманымі апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, паведамляе партал «Люстэрка».
Сілавікі заявілі, што нібыта ўсе трое мужчын прыйшлі ў міліцыю добраахвотна. Пры гэтым у апісаньні відэа гаворыцца, што «горадзенскія айцішнікі абралі свабоду і добрую справу замест цёмнай камэры СІЗА».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі ІТ-кампаній заявілі, што іх далей выклікаюць на размовы ў КДБ за данатыІншы затрыманы ў відэа прызнаўся, што 17 студзеня 2021 году зрабіў данат праз PayPal «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, а сёньня «прыйшоў добраахвотна зь яўкай з павіннай». Мужчына расказаў, што працуе ў сфэры IT і сёньня зрабіў ахвяраваньне на дабрачынныя мэты ў памеры пяці тысячаў даляраў.
Трэці ўдзельнік відэа — таксама горадзенскі айцішнік. У роліку ён прызнаецца ў двух данатах у памеры 35 эўра «экстрэмісцкаму фармаваньню». «Адкупленьне віны» ў ГУБАЗіК яму таксама абышлося ў пяць тысяч даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольны беларускі ўнівэрсытэт і музыкаў Tor Band прызналі «экстрэмістамі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі „экстрэмістаў“ ня будзе, іх знойдуць сярод сваіх». Чым палохаюць беларусаў перад выбарамі