Сілавікі затрымалі работнікаў ААТ «Шчучынагрохімсэрвіс» за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце», паведаміла мясцовае выданьне «Дзянніца».
У Шчучыне каля 10 чалавек затрымалі за за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце».
Дзяржаўнае выданьне «Дзянніца» паведаміла пра затрыманьні і нагадала, што Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі і супрацоўнікі РАУС «раяць уважліва вывучыць сьпіс, каб выпадкова не парушыць закону».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 студзеня: у Драгічыне затрымалі 6 чалавек; прысуд Tor Band пакінулі бязь зьменаў