Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Ігар шмат гадоў працаваў інжынэрам-мэханікам на авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах.
Але пасьля падзей жніўня 2020 году, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю, яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. Пасьля гэтага зь ім не працягнулі кантракту, а пасьля ён і зусім вымушаны быў выехаць, баючыся крымінальнага перасьледу.
27 лютага 2022 году ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэфэрэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастку і зьмясьцілі ў ІЧУ у Баранавічах. А 25 траўня 2022 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёну Ігара асудзілі на 2 гады калёніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзыдэнта»). Ігар адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, адкуль выйшаў 18 сьнежня. Празь месяц ён пакінуў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: фігуранта справы Аўтуховіча перавялі ў крытую турму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хлопцаў раптам паднялі і этапавалі». Палітвязьняў масава «тасуюць» паміж калёніямі