Пра гэта піша партал «Люстэрка».
«Нельга сказаць, што гэта праблема. Гэта жаданьне кожнага грамадзяніна — мець гэты замежны дакумэнт або ад яго адмовіцца. Усе ведаюць аб магчымасьці атрыманьня грамадзянамі Беларусі „карты паляка“ — гэта такі нашумелы праект, які разьвівае польскі бок на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку праз свае амбасады і на тэрыторыі Польшчы. Фактычна мы зараз маем і дзяржаўных службоўцаў, якія добраахвотна адмаўляюцца ад „карты паляка“. Таму што зразумела, што для дзяржаўнай службовай асобы, якая мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў, наяўнасьць замежнага дакумэнта недапушчальная», — сказаў Бягун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусаў, якія не паведамілі пра замежнае грамадзянства, будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьціПаводле яго, асоба мусіць добраахвотна адмовіцца ад гэтага дакумэнта праз кампэтэнтныя органы. І гэта ня будзе абмежаваньнем.
«Маючы замежны дакумэнт, асоба ня зможа рэалізаваць цэлы шэраг правоў, якія прадугледжаныя заканадаўствам: ня можа атрымаць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, ня можа стаць дзяржаўным службоўцам, ня можа стаць дэпутатам усіх узроўняў улады, уключаючы мясцовыя саветы. Але акрамя грамадзян Расейскай Фэдэрацыі. Грамадзяне Расеі па нашым заканадаўстве могуць быць дэпутатамі мясцовых органаў улады», — адзначыў Бягун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра «карту паляка»? Яе маюць 137 тысяч грамадзянаў БеларусіПрадстаўнік МУС таксама падзяліўся думкай аб тым, наколькі грамадзянам Беларусі правільна з маральнага пункту гледжаньня мець «карту паляка».
«У дзяржаве праводзіцца комплекс мерапрыемстваў для таго, каб пераканаць грамадзян Рэспублікі Беларусь, што „карта паляка“ наносіць шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі, выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі і атрымліваць „карту паляка“ недапушчальна. Зразумела, што асоба, якая атрымлівае „карту паляка“, дае адпаведныя абавязаньні, у тым ліку на вернасьць народу і Рэспубліцы Польшча. Ён абавязаны ведаць Канстытуцыю і выканаць цэлы шэраг фармальнасьцяў. Яму даюцца „плюшкі“, самой сабой, на тэрыторыі Польшчы. У тым ліку ён можа атрымліваць ільготную візу, спрошчаную працэдуру натуралізацыі. Для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гэта, на мой пункт гледжаньня, недапушчальна», — заявіў Бягун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўводзіць зьмены пры выдачы візаў уладальнікам «карты паляка», каб іх не маглі ідэнтыфікаваць на мяжыЁн адзначыў, што «дзяржава выдатна разумее пагрозы і рызыкі ад гэтага ўсяго і робіць шэраг крокаў для таго, каб мінімізаваць наогул жаданьне грамадзян Беларусі атрымліваць «карту паляка», і дадаў, што беларусы пачалі адмаўляцца ад «картаў паляка».
«Вяртаюць вельмі часта. Толькі за паўгода мы зафіксавалі больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна зьвярнуліся, каб адмовіцца ад „карты паляка“. А Польшча таксама рэагуе са свайго боку. У іх у заканадаўстве няма мэханізму адмовы ад гэтага дакумэнта. Мы ва ўстаноўленым парадку накіроўваем адпаведныя дакумэнты з апавяшчэньнем і фіксуем гэтыя факты з боку нашых грамадзян. Такая невялікая дыпляматычная вайна», — падсумаваў прадстаўнік МУС.
Пры гэтым, паводле Міністэрства замежных спраў Польшчы, у пэрыяд з 2008 году па 24 верасьня 2019 году беларусы атрымалі 131 770 «картаў палякаў».