Сэрвісы ацэньваюць заторы ў Менску ў 10 з 10 балаў.
Сьнегапад унёс карэктывы ў работу грамадзкага транспарту, на некаторых тралейбусных маршрутах адбылося спыненьне руху, піша БелТА з спасылкай на дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс».
Так, з 8:43 на праспэкце Пушкіна ў раёне Чыгладзэ ў кірунку вул.Прытыцкага праз надвор’е адбылося спыненьне руху тралейбусаў на маршрутах 10, 33, 39. У 9:16 рух адноўлены.
З 7:49 на вул. Прытыцкага, вул. П.Глебкі ў кірунку праспэкта Пушкіна з прычыны ДТЗ спыняўся рух тралейбусаў на маршрутах 13, 31, 44, 55, 77. Рух тралейбусаў маршрутаў 13, 44, 55, 77 арганізаваны па вуліцах Адзінцова, Якубоўскага, Шаранговіча, Панамарэнкі, праспэкце Пушкіна; №31 — па вуліцах Лабанка, Адзінцова, Якубоўскага, Шаранговіча, Панамарэнкі. У 8:24 рух адноўлены.
З 8:45 на Партызанскім праспэкце ў раёне мотавелазавода ў кірунку ДС «Ангарская-4» праз ДТЗ спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах 3, 16, 30, 36. Рух арганізаваны па вуліцах Маякоўскага, Дзянісаўскай, Ванеева.
На вуліцах Радыяльнай і Пераходнай з 8:43 у кірунку плошчы Круглай праз непагадзь адбылося спыненьне руху тралейбусаў на маршрутах 15, 17, 33, 42, 92. Рух маршрутаў нумар 15, 17, 33, 42 арганізаваны да Круглай плошчы, маршруту нумар 92 — па вуліцах Ваўпшасава, Ванеева, Партызанскім праспэкце.
«У сувязі з умовамі надвор’я магчымыя адхіленьні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Улічвайце гэтую інфармацыю пры паездцы», — параілі ў «Менсктрансе».
Напрыклад, у менскай Лошыцы транспарт стаіць 40 хвілін на скрыжаваньні. На вуліцы Янкі Лучыны працуе сьнегапрыбіральная тэхніка, ёй дапамагаюць экіпажы ДАІ.
Ад стыхіі блага ходзіць грамадзкі транспарт у бок цэнтра гораду, у зваротным кірунку — чарга з машын, пішуць «Менск-Навіны».
З раніцы паведамлялася, што горад стаў у 10-бальных заторах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: -29 °С. Моцныя маразы чакаюцца ў Беларусі 8 студзеняСёньня Менская дзяржаўтаінспекцыя рэкамэндуе:
- Кіроўцам пазьбягаць рызыкоўных паводзін на дарогах, не рабіць рэзкіх манэўраў;
- правільна выбіраць хуткасьць і вытрымліваць бясьпечную дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў;
- перад пачаткам руху, перастраеньнем, паваротам, разваротам і прыпынкам не забываць загадзя падаваць сыгнал сьветлавым паказальнікам павароту, які адпавядае кірунку. Прычым падача сыгналу сьветлавымі паказальнікамі павароту павінна рабіцца да пачатку манэўраваньня.
- Пешаходам ва ўмовах недастатковай бачнасьці неабходна пазначыць сябе сьвятлоадбівальнымі элемэнтамі і быць вельмі ўважлівымі пры перасячэньні праезнай часткі дарогі.