Бундэстаг прагаласаваў супраць рэзалюцыі пра пастаўку ракет «Таўрус» Украіне

Паўднёвакарэйскі зьнішчальнік выпускае ракету «Таўрус» падчас вайсковых вучэньняў. 24 сакавіка 2023

Дэпутаты нямецкага парлямэнту ў сераду прагаласавалі супраць праекту рэзалюцыі, якая заклікае канцлера Оляфа Шольца ўхваліць пастаўку крылатых ракет «Таўрус» Украіне. «За» прагаласавалі 178 дэпутатаў, «супраць» – 485.

З прапановай паставіць Украіне «Таўрус» выступала партыя ХДС/ХСС, якая цяпер – парлямэнцкая апазыцыя ў Бундэстагу. Супраць выступілі «Зялёныя» і Свабодная дэмакратычная партыя. Пры гэтым прадстаўнікі абедзьвюх партый раней ухвалялі павелічэньне ваеннай дапамогі Ўкраіне, у тым ліку і крылатымі ракетамі. Аднак прапанову ХДС/ХСС яны расцанілі як спробу заваяваць тактычную перавагу на ўнутрыпалітычных дэбатах у Нямеччыне, піша Der Spiegel.

Акрамя таго, «Зялёныя» крытыкуюць парлямэнцкую кааліцыю за адмову ўхваліць заяўкі Украіны на эўраатлянтычную інтэграцыю – уступленьне ў Эўразьвяз і ў NATO.

  • «Таўрус» – крылатыя ракеты «паветра – зямля» з дальнабойнасьцю да 500 кілямэтраў. Украіна просіць іх у Нямеччыны з траўня мінулага году. Крыніцы ў офісе канцлера Нямеччыны паведамлялі, што нямецкія ўлады не гатовыя прыняць рашэньне аб іх пастаўках, бо асьцерагаецца, што Ўкраіна можа прымяніць ракеты для нападаў на аб'екты на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрлін і Вільня падпісалі пагадненьне аб разьмяшчэньні нямецкіх войскаў у Літве