Візавы цэнтар Вэнгрыі зьнізіў памер сэрвіснага збору да €18 (раней – €21).
Візавы цэнтар Літвы зьнізіў памер сэрвіснага збору з €19,9 да €15,9 (падаваць дакумэнты можа абмежаваная колькасьць катэгорый заяўнікаў).
Візавы цэнтар Нарвэгіі (яго аб'ядналі зь лягістычным за дастаўку дакумэнтаў у Лёндан і назад): цяпер гэта €75 (замест €80).
Раней паведамлялася, што візавыя цэнтры Польшчы павысілі цану на некаторыя дадатковыя паслугі.
Насамрэч павелічэньне кошту такіх паслуг, як sms-апавяшчэньне, кур'ерская дастаўка, фота, паслугі прэміюм-залі, «прайм-тайм» і г. д. закранула ня толькі ВЦ Польшчы, а ў цэлым візавыя цэнтры некаторых краін, якія прадстаўляе кампанія VFS. Напрыклад, Вэнгрыі, Харватыі, Эстоніі.
З 3 студзеня 2024 году замест «Поні Экспрэс» дакумэнты на латвійскія візы прымае візавы цэнтар VFS у Менску і Віцебску.
Падацца могуць заяўнікі з такімі мэтамі, як наведваньне блізкіх членаў сямʼі – падданых Латвіі (у тым ліку з прычыны іх сурʼёзнай хваробы), неадкладнае лячэньне, пахаваньне; кіроўцы-міжнароднікі; атрыманьне візаў тыпу D на розных падставах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Купляць тур, па-іншаму ніяк». Расказваем, як беларусы цяпер атрымліваюць шэнгенскія візы- Эўрапейскія краіны выдаюць беларусам візы рознага тыпу. Напрыклад, гасьцявыя і турыстычныя катэгорыі С тэарэтычна можна атрымаць у консульствах Нямеччыны, Італіі, Вугоршчыны, Грэцыі. На практыцы беларусы сутыкаюцца са складанасьцямі падчас рэгістрацыі на сайтах консульстваў альбо з доўгім тэрмінам чаканьня ці адмовамі.
- За 2022 год у консульствах краін Эўразьвязу ў Беларусі візы атрымалі больш за 118 тысяч чалавек. Адмоваў за гэты ж пэрыяд было больш як 2,2 тысячы. У 2021 годзе беларусам выдалі звыш 57 тысяч шэнгенскіх візаў пры 656 адмовах.