Станам на 16 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1420 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
На волю выйшаў палітвязень, які за кратамі сустрэў сваё 18-годзьдзе, паведамляе «Эўрарадыё». Дзяніса Хазея асудзілі па справе аб «масавых беспарадках» у Берасьці 10 жніўня 2020 году.
Яму прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі ў выхаваўчай калёніі. Свой тэрмін ён адбыў цалкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за кратамі знаходзіцца 11 падлеткаў-палітвязьняў, — праваабаронцы