Ігар Сергеенка праходзіць па Пастаўскай акрузе № 29, піша «Наша Ніва».
Ігар Сергеенка, праўдападобна, пакіне пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у апошні дзень падачы дакумэнтаў.
Сергеенка праходзіць па Пастаўскай акрузе №29, піша «Наша Ніва».
Яго вылучылі ад «працоўных калектываў». Сваю цяперашнюю пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі чыноўнік займае ад 6 сьнежня 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сыны Галоўчанкі і Вальфовіча, дочкі Сергеенкі і Качанавай. Расказваем, чым займаюцца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі: «Людзі, што самае страшнае, пачынаюць сумнявацца»