Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пасьля свайго падтрыманьня вайны ва Ўкраіне выказаў шкадаваньне, што ваенная сіла стала галоўным аргумэнтам у міждзяржаўных дачыненьнях.
«Паглядзіце, што адбываецца на Блізкім Усходзе. Гэта найстрашэнная гуманітарная катастрофа. Зьвярніце ўвагу, што пагрозы выкарыстаньня ядзернай зброі загучалі практычна адразу пасьля эскаляцыі канфлікту. І, як гэта звычайна бывае, з боку цывілізаванага Захаду ніякіх санкцый ня выклікала. Дзяжурная заява, нібыта нічога не адбылося. На жаль, мы вярнуліся ў часы, калі ваенная сіла стала галоўным аргумэнтам пры будаўніцтве міждзяржаўных дачыненьняў», — заявіў Лукашэнка на пасяджэньні Савету бясьпекі.
Тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў фрагмэнт адпаведнага відэазапісу і паведаміў, што на пасяджэньні разглядаюць праекты Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што Ваенная дактрына будзе ўтрымліваць разьдзел, у якім дакладна прапісаныя абавязкі Беларусі перад Расеяй, як саюзнай дзяржавай, а таксама пазыцыя Беларусі наконт выкарыстаньня тактычнай ядзернай зброяй, што ўжо разьмясьцілі на беларускай тэрыторыі.
Як паведаміла агенцтва Associated Press, Ваенную дактрыну зацьвердзяць на Ўсебеларускім народным сходзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка ЗША пацьвердзіла, што ХАМАС выкарыстоўваў лякарню ў Газе ў якасьці прыкрыцьцяЭскаляцыя сытуацыі на Блізкім Усходзе пачалася з нападу 7 кастрычніка 2023 году баевікоў ХАМАС на поўдзень Ізраілю. Тады загінулі каля 1200 ізраільцян, пераважна цывільных жыхароў, а больш за 200 трапілі ў закладнікі.
Аб магчымасьці выкарыстаньня ядзернай зброі цягам усяго 2022 году заяўлялі кіраўнікі Расеі і Беларусі. Прычым гэтыя заявы рабілі ў кантэксьце Беларусі і прычынай выкарыстаньня зброі масавага паражэньня называлі «правакацыі NATO» на мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Велізарная колькасьць людзей проста загіне». Прафэсар Бандажэўскі пра тое, што можна, а чаго нельга зрабіць у выпадку ядзернага ўдару25 сакавіка 2023 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Паводле яго, Аляксандар Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю, і што дзесяць беларускіх самалётаў нібыта ўжо пераабсталявалі для нясеньня такой зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ядзерная зброя, вайна, вагнэраўцы. Вынікі году ад Валера Карбалевіча6 ліпеня 2023 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі і перамяшчалі яе «не па зямлі». «Не хвалюйцеся наконт выкарыстаньня. Мы не зьбіраемся атакаваць нікога пры дапамозе ядзернай зброі. Вы нас не чапайце. І забудзьцеся пра ядзерную зброю. Але калі вы ўчыніце агрэсію, адказ будзе імгненны. Цэлі вызначаныя», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі і перамяшчалі яе «не па зямлі»Апроч таго, Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка хоча, каб СНД баяліся ўсе, як у свой час СССР. Саміт у Бішкеку ўпершыню праходзіць без Армэніі