Паводле «Праваабарончага цэнтру «Вясна», станам на 16 студзеня 2024 ў Беларусі 58 чалавек асуджаныя па артыкуле за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (або ў сукупнасьці зь іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калёніі.
Пачасьціліся выпадкі перасьледу паводле арт. 290-1 КК за данаты ў вайсковыя аб’яднаньні ва Ўкраіне.
За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калёніі (нават калі яны не былі прызнаныя гэткімі на той момант).
Таксама за данаты судзяць паводле артыкулу аб «фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці», так асудзілі як мінімум дваіх чалавек на 9,5 і 8,5 года калёніі.
13 студзеня стала вядома, што ў калёніі памёр асуджаны на 3 гады за данаты палітвязень Вадзім Храсько, які меў цяжкае захворваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вёў сямейны Youtube-канал, працаваў у IT. Што вядома пра палітвязьня Вадзіма Храсько, які загінуў за кратамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы налічылі 207 затрыманых па вяртаньні ў Беларусь за мінулы год, гэта мінімум