Ужо сёньня: ад БССР на карысьць Савецкай Расеі адрэзалі 3 рэгіёны

Падзеі 16 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 студзеня 1919 году, праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР, тэрыторыю савецкай Беларусі зьменшылі на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. Да РСФСР адышлі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні. Больш падрабязна чытайце пра гэта ў нашым праекце «Як малявалі межы Беларусі».

Таксама ў гэты дзень

1593 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза склікаў паспалітае рушэньне, каб здушыць казацкае паўстаньне

1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад, які надаваў беларускай мове роўныя правы зь іншымі мовамі, пашыранымі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Нямеччыны.

1921 — падпісаная дамова паміж БССР і РСФСР. Наркаматы вайсковых справаў, зьнешняга гандлю, фінансаў, працы, пошты і тэлеграфу аб'ядноўваліся і ўваходзілі ў склад СНК РСФСР. Дамова фактычна пазбаўляла БССР сувэрэнітэту.

1966 — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.

1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы ў Празе, пратэстуючы супраць уварваньня войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.

Ян Палах

1998 — замест забароненай газэты «Свабода» рэдакцыя пачала выдаваць газэту «Навіны».

2023 - у Горадзенскім абласным судзе пачаўся працэс над журналістам, адным зь лідэраў польскай грамады Беларусі Анджэем Пачобутам. 8 лютага 2023 году яго асудзілі на 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Анджэй Пачобут

У гэты дзень нарадзіліся

1708 Юзаф Станіслаў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзяяч, мэцэнат.

1791 Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830–1831 гадоў. У 1831-м кіраваў няўдалай спробай адбіць у расейцаў Вільню, скончыў жыцьцё ў эміграцыі.

1826 Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў. Быў схоплены і павешаны. У мястэчку Сьвіслач на Горадзеншчыне яму пастаўлены помнік.

Рамуальд Траўгут

1829 Уладзімер Спасовіч, юрыст, тэарэтык права.

1905 Алесь Пальчэўскі, беларускі пісьменьнік. За сталінскім часам быў двойчы рэпрэсаваны.

1919Уладзімер Алоўнікаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі. Сярод створаных ім папулярных песьняў — «Радзіма мая дарагая».

1940 Іван Лагвіновіч, паэт.

У памяці

1893 Іван Берман, праваслаўны сьвятар, этнограф, краязнавец, зьбіральнік беларускага фальклёру.

2012 Уладзімер Жбанаў, скульптар, аўтар вулічных скульптураў.