Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
У сацсетках затрыманы мужчына падпісаны, як Аляксандар Мазец, паведамляе «Медиазона». Ён скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт і зьяўляецца адным з заснавальнікаў фірмы NapinanaPolska, якая займаецца адстройваньнем і рамонтам кватэр.
На камэру мужчына кажа, што з 2009 году пражывае ў Польшчы, з 2017 году мае польскі дазвол на жыхарства. Шостага студзеня ён зь сямʼёй прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі за распаўсюд нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Паводле якога артыкулу затрымалі мужчыну і дзе ён зараз знаходзіцца, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска, якую затрымалі ў Польшчы за працу на КДБ — актывістка з Баранавічаў, — «Люстэрка» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 арыштаў, татуіроўка «23.34». Што вядома пра Аляксандру Каско, якую пасьля вяртаньня ў Беларусь асудзілі на 10 гадоў