Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэаапэратара Яўгена Глушкова, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары.
Пра гэта расказаў «Медиазоне» знаёмы затрыманага. Яўгена Глушкова затрымалі 4-5 студзеня.
Па словах знаёмага, Глушкоў жыў адзін, з жонкай і сынам кантакту апошнім часам не падтрымліваў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў з MAYDAY.TEAM, Глушкоў зьвязваўся са знаёмымі 4 студзеня, пасьля гэтага ён прапаў: дома не зьяўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся.
Тое, як Глушкова выводзяць міліцыянты, бачылі суседзі затрыманага. Яшчэ адзін знаёмы журналіста расказаў, што Глушкоў цяпер пад сьледзтвам. Пра гэта жонцы затрыманага паведаміў сьледчы.
Паводле якога артыкулу на Глушкова завялі справу, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістка з Магілёва абвінаваціла міліцыю ў выкраданьні. На яе склалі пратакол ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На судзе супраць журналістаў у Магілёве два дзясяткі чалавек пакінулі залю на знак пратэсту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты