Каралева Даніі ў сёлетнім навагоднім тэлезвароце абвясьціла пра свае пляны адрачыся ад пасаду. Гэта здарылася ўпершыню за амаль 900 гадоў дацкай манархіі.
Маргарэт II 83 гады. Яна была каранаваная ў 1972 годзе. Пасьля сьмерці брытанскай каралевы Лізаветы валадараньне дацкай каралевы стала самым працяглым у Эўропе.
Каралева ў залатой карэце ў суправаджэньні конных гусараў прыбыла ў парлямэнт, дзе падпісала адрачэньне ад прастола. Перад будынкам парлямэнту сабраліся тысячы чалавек з дацкімі сьцягамі. Кароль з балькона прывітаў сваіх падданых.
Манарх у Даніі не валодае рэальнай уладай, ён ня ўдзельнічае ва ўнутранай палітыцы. Палітычны курс вызначае ўрад, які прызначаецца абраным парлямэнтам.
Новаму каралю Даніі 55 гадоў. Ён узыдзе на пасад пад імем Фрыдэрык Х. Падчас леташняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Данію, тагачасны кронпрынц сустракаўся зь ёй.