У сетцы тэлевізіі і радыё 15-19 і 22-26 студзеня ў Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях будуць праводзіць рамонтныя работы.
У гэтыя дні з 10 да 16 гадзін на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Сьветлагорскага, Ельскага, Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, Любанскага, Салігорскага раёнаў Менскай і Глускага Магілёўскай вобласьці ў залежнасьці ад умоў надвор’я магчымая адсутнасьць прыёму ад падстанцыі «Сьмятанічы».
Праблемы могуць закрануць абавязковы агульнадаступны пакет праграм і камэрцыйную лічбавую тэлевізію, напісаў Белтэлекам.
У выпадку завяршэньня работ раней за названы тэрмін перадатчык будзе працаваць зноў.
Правядзеньне прафіляктычных работ не закранае інтэрактыўную тэлевізію ZALA.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белтэлекам» пазбавіўся кантэнту ўкраінскага мэдыясэрвісу Megogo ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як непалітычны «Ранак» стаў «экстрэмісцкім фармаваньнем»