«Кібэрпартызаны», якія ў канцы мінулага году ўзламалі сайт і ўнутраную сетку дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, расказалі ў этэры тэлеканалу «Белсат» пра заробкі кіраўніцтва выданьня.
Паводле «Кібэрпартызанаў» у выніку атакі на інтэрнэт-рэсурсы БЕЛТА яны выпампавалі 90Гб дадзеных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны ўзламалі сайт БелТАЗ інфармацыі, якую яны абнародавалі на «Белсаце», вынікае, што гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч атрымлівае 7439 рублёў. Тэлеапэратар і намесьнік кіраўніка аддзелу, які асьвятляе дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі, Яўген Ваньшын, — 8864 рублі. Заробак кіраўніка таго ж аддзелу Ўладзімера Мацьвеева склаў 7928 рублёў.
Максымальны заробак вядучага праекту «Ў тэме» Андрэя Варапая склаў 5434 рублі. Прыкладна столькі ж атрымлівае галоўная рэдактарка газэты «7 дней» Алена Крылова. Заробкі шараговых журналістаў БЕЛТА — каля 2000 рублёў.