У Магілёве 10 студзеня другі раз запар асудзілі саліста гурту Nizkiz, паведамляе «Вясна».
Пра затрыманьне траіх удзельнікаў Nizkiz стала вядома 6 студзеня. Тады ў Магілёве затрымалі вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Зьмітра Халяўкіна. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выяжджаючы ў іншыя краіны на канцэрты і пасьля вяртаючыся на радзіму.
У судзе Ленінскага раёну Магілёва 8 студзеня над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Іх справу разглядала судзьдзя Вікторыя Палякова. Вынік судовага паседжаньня пакуль не вядомы.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 10 студзеня тая ж судзьдзя разглядзела другую запар справу супраць Аляксандра Ільіна. Яго зноў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП, але вынік невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі пра суд над музыкамі Nizkiz ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк