Як паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў», прычына ператрусаў — стварэньне расейскімі службамі ў Польшчы сеткі «антывакцынальных актывістаў», чальцы якой вэрбавалі жаўнераў Польскага войска для супрацоўніцтва пад выглядам дзейнасьці ў асацыяцыях супраць вакцынацыі.
«Сярод тых, у чыіх кватэрах былі праведзеныя ператрусы, значацца Сьцяпан Кшэвіцкі, агрэсіўны патастрымэр, зьвязаны з правакатарам, накіраваным у Польшчу беларускім КДБ», — расказвае «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў».
У сьпісе таксама шэраг асоб, зьвязаных з расейскімі спэцслужбамі і фашысцкімі рухамі ў Польшчы, адзначае арганізацыя.
«Ва ўсіх канфіскавалі кампутары, тэлефоны і носьбіты інфармацыі. У адной з кватэр таксама знайшлі рацыі, якія маглі выкарыстоўвацца для сувязі зь людзьмі ў Расеі і Беларусі», — піша цэнтар.
Жаўнераў, якіх спрабавалі вэрбаваць, нібыта падштурхоўвалі да нападу на сваіх камандзіраў і правядзеньня дывэрсіяў у Польскім войску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы за 14 месяцаў затрымалі 22 шпіёны зь Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы за шпіянаж судзяць двух беларусаў — музыку і адстаўнога вайскоўца