Польшча і Літва абмеркавалі зьмены сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў Эўропе і санкцыі супраць Беларусі

Міністры замежных спраў Літвы і Польшчы Габрыелюс Ландсбергіс і Радослаў Сікорскі правялі 11 студзеня 2024 году першую пасьля выбраў у Польшчы сустрэчу

Адбылася першая сустрэча міністраў замежных спраў Літвы і Польшчы.

Міністры замежных спраў Літвы і Польшчы Габрыелюс Ландсбергіс і Радослаў Сікорскі на сваёй першай сустрэчы абмеркавалі зьмяненьне сытуацыі ў сфэры бясьпекі ў Эўропе, абароннае супрацоўніцтва ў рэгіёне, падтрымку Ўкраіны і ўзмацненьне санкцый супраць Расеі і Беларусі.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС Літвы, абедзьве краіны будуць праводзіць доўгатэрміновую палітыку стрымліваньня Расеі, выкарыстоўваючы інструмэнты NATO для ўзмацненьня стрымліваньня нападаў на тэрыторыю краін альянсу.

«З другога боку, вельмі важныя і гнуткія фарматы рэгіянальнай абароны. Мы працягнем разьвіваць абароннае супрацоўніцтва з Польшчай, урэшце, Сувальскі вузел зьяўляецца відавочнай зонай супольнай адказнасьці», — заявіў сказаў Габрыелюс Ландсбергіс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сувалкскі калідор — «самае ўразьлівае месца NATO». Што гэта такое і чаму ён важны для бясьпекі ўсёй Эўропы. Відэа