Пра гэта паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частка сустрэчы Ціханоўскай і Хала-аха прайшла на беларускай мове: «Сьпікер — экспэрт у царкоўнаславянскай мове, ён ідэальна валодае беларускай».
Бакі абмеркавалі магчымасьць «правядзеньня слуханьняў у парлямэнце і прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі, як гэта было зроблена ў лістападзе ў нямецкім бундэстагу».
Ціханоўская запрасіла сьпікера да ўдзелу ў Форуме Каліноўскага, заклікала фінскі парлямэнт падтрымліваць дэмакратычную Беларусь у парлямэнцкіх асамблеях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла прэмʼер-міністра Фінляндыі спрасьціць беларусам працэдуру легалізацыіЦіханоўская нагадала, што канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: Будучыня Беларусі», якая адбываецца ў фінскай сталіцы 11 і 12 студзеня, арганізаваная пад эгідай Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. «Гэта прыклад фінска-беларускага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях», — сказала дэмакратычная лідэрка Беларусі.
Як паведаміла прэсавая сакратарка дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ганна Красуліна, сёньня падчас гэтага форуму Ціханоўская правяла размову зь міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанэн.
Ціханоўская падкрэсьліла, што канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: будучыня Беларусі» дапамагае разьвіваць адносіны паміж Беларусьсю і Фінляндыяй і зьяўляецца добрай інвэстыцыяй у будучыню абедзьвюх краінаў. Міністарка падкрэсьліла, што Фінляндыя працягне дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у прыватнасьці, падтрымку студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, праваабаронцаў, а таксама праекты ў межах Кантактнай групы ў Радзе Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходнія аналітыкі пра заявы Пуціна ў адрас Фінляндыі і NATO: «Пагроза бясьпецы Захаду»