Гомельскі абласны суд 11 студзеня ў закрытым рэжыме пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара Навабеліцы, кухара Ігара Казубава. Яго вінавацяць у «распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо звады» (ч. 1 арт. 130 КК), у «паклёпе» на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).
Справу разглядае судзьдзя Сяргей Багінскі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі ў адміністрацыйнай справе: 8 чэрвеня 2023 году за «выраб, распаўсюд ці захаваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» ( арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомля.
У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленьняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыўся перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў 1863–1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 студзеня: 4 гады калёніі за данаты; затрымалі лідэра футбольных фанатаў