Сваім указам «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях рэклямы» Аляксандар Лукашэнка на гадзіну павялічыў час для рэклямы піва, слабаалкагольных напіткаў, гульнявых устаноў і азартных гульняў. «Парог» з 22 гадзін зьнізілі да 21-й гадзіны. А 7-й гадзіне раніцы падобныя ролікі мусяць спыніць выхад.
Узровень гуку рэклямы, паведамленьні аб яе наступнай трансьляцыі не павінны перавышаць узроўню гуку перадачы, якая перарываецца рэклямай. Перапыненьне рэклямай перадач працягласьцю менш за 15 хвілін не дапускаецца. Такія перадачы могуць сумяшчацца з рэклямай, у тым ліку ў выглядзе накладаньняў, у тым ліку спосабам «бягучага радку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьмены на алькагольным рынку: у беларускіх крамах Duty Free адменяць дзяржаўную манаполіюЗьмяненьні ў закон істотна абмежавалі рэкляму аб працаўладкаваньні і навучаньні за мяжой. Рэкляму такіх паслуг цяпер дазволена публікаваць толькі сайтам арганізацый і індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца легальнай дзейнасьцю ў гэтай сфэры, падбіраючы кліентам месца працы ці навучаньня за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто працаваў на эўрапейскім кантракце, на беларускі завод ня пойдзе». Што думаюць ІТ-спэцыялісты аб прапановах ад дзяржавыЁсьць і зьмяненьні ў справе разьмяшчэньня вонкавай рэклямы. У прыватнасьці, у новай рэдакцыі закону гаворыцца:
«На помніках архітэктуры сродкі вонкавай рэклямы павінны разьмяшчацца асобнымі літарамі, знакамі і (або) іншымі выявамі, за выключэньнем сродкаў вонкавай рэклямы, замацаваных кансольна, памерам, які не перавышае 700×700×300 мілімэтраў. Дапускаецца разьмяшчэньне сродкаў вонкавай рэклямы на верхняй паўкруглай частцы вітрынных, аконных і дзьвярных запаўненьняў нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў толькі ў выпадку адсутнасьці на фасадзе іншых свабодных ад элемэнтаў і дэталяў архітэктурнага дэкору месцаў для разьмяшчэньня гэтых сродкаў вонкавай рэкламы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства культуры спагнала з ААТ «Лідзкае піва» амаль 8 мільёнаў за ўплыў на ахоўныя зоныБольшасьць палажэньняў зьмененага закону набудуць моц праз паўгода пасьля афіцыйнага апублікаваньня. Некаторыя пункты — зь ліпеня 2025 году.