Такое рашэньне Міністэрства аховы здароўя апублікавалі 10 студзеня на прававым інтэрнэт-партале.
Агляд кіроўцаў перад рэйсам з выкарыстаньнем праграмна-апаратнага комплексу «Агляд Плюс» будзе праводзіць мэдычны работнік, сказана ў дакумэнце. Ён жа і прыме рашэньне аб допуску.
У агляд уключаць:
- ідэнтыфікацыю кіроўцы (на падставе пасьведчаньня асобы);
- апытаньне яго на наяўнасьць скаргаў;
- вымярэньне з дапамогай убудаваных прыбораў тэмпэратуры цела, пульсу і ціску, канцэнтрацыі пароў алькаголю пры выдыху ў рэжыме рэальнага часу;
- праходжаньне тэсту на ўважлівасьць.
У комплекс інтэграваны сэрвіс, дзякуючы якому можна арганізаваць аўдыё- і відэасувязь кіроўцы з мэдычным работнікам «у рэжыме рэальнага часу». Працэс агляду павінен запісвацца на камэру.
Што такое комплекс «Агляд Плюс»?
Гэта пераносны настольны блёк масай каля 12 кг. У яго ўваходзяць алькатэстэр з тэрмомэтрам, электронны таномэтар, сэнсарны экран, вэб-камэра і друкавальная прылада. Можа быць уключаны і пульсаксімэтар. Комплекс працуе сумесна з праграмным забесьпячэньнем, якое ўстанаўліваецца на кампутары доктара.
Сыстэму «Агляд Плюс» распрацавалі ў філіі «Камэртон» адкрытага акцыянэрнага таварыства «Інтэграл» у 2021 годзе. Мяркуецца, што асноўнымі спажыўцамі сыстэмы будуць прадпрыемствы, якія займаюцца перавозкамі, каб дыягназаваць стан кіроўцаў перад зьменай альбо выездам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 27 гадоў віна сталі рабіць у 4,6 раза больш. Як дзяржава зарабляе на алькаголі ў Беларусі. ВІДЭА- З прыходам да ўлады Лукашэнкі вытворчасьць гарэлкі ў Беларусі вырасла на 23%. Вытворчасьць вінаграднага віна за гэты час вырасла ў 4,6 раза. Вытворчасьць піва за 27 гадоў вырасла ўтрая.
- У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год — на другім, а сёлета Беларусь фігуруе на першым месцы. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра алькаголю.