Сілавікі правялі ператрус па месцы прапіскі наваполацкага актывіста, які выехаў зь Беларусі

Мікрааўтобусы сілавікоў. Ілюстрацыйнае фота

Сямʼя Маліноўскіх брала ўдзел у пратэстах і эмігравала ў 2021 годзе.

8 студзеня ў Наваполацку правялі ператрус па месцы прапіскі ўдзельніка страйку «Нафтану» Аляксея Маліноўскага, паведамляе «Вясна».

Дома знаходзіўся непаўналетні пляменьнік жонкі, які не адчыніў дзьвярэй. Тады супрацоўнікі прыехалі на працу да нявесткі і забралі яе, прывезьлі ў кватэру для правядзеньня ператрусу.

Падчас ператрусу нічога «забароненага» не знайшлі. Пры гэтым вядома, што супрацоўнікі цікавіліся цяперашнім месцазнаходжаньнем сям'і Маліноўскіх.

Маліноўскія ўдзельнічалі у пратэставым руху, за што ўсёй сямʼёй трапілі пад рэпрэсіі, неаднаразова атрымлівалі штрафы і адміністрацыйны арышт. У верасьні 2021 году сямʼя была вымушаная пакінуць Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У доме палітыка Мілінкевіча на Горадзеншчыне прайшоў ператрус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці дарадцы Ціханоўскай выехала зь Беларусі пасля 15 сутак арышту