Каля 10 камэрцыйных устаноў у Беларусі, дзе вывучалі польскую мову, былі вымушаныя закрыцца празь ціск сілавікоў, піша польскае выданьне Dziennik Gazeta Prawna.
Раней стала вядома, што многіх кіраўнікоў моўных школ затрымлівалі, ад супрацоўнікаў патрабавалі сьпісы выкладчыкаў і студэнтаў такіх заняткаў.
21 сьнежня 2023 году прадстаўнікі спэцслужбаў наведаліся на курсы PanProfesor. Але гэтая кампанія была не адзінай, каму давялося перажыць падобнае: на некалькіх іншых курсах польскай мовы былі затрымалі дырэктараў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў, некаторых зь іх прымусілі запісаць «пакаянныя» відэа.
Да вядомых ужо абвінавачаньняў дадаліся «вучыў польскай мове» і да таго падобнае. У чым «грэх» навучаць польскай мове, сілавікі не растлумачылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніякага выцеку дадзеных ня будзе». Зачыняюцца адны з найбуйнейшых курсаў польскай мовы ў МенскуПаводле прадстаўнікоў моўных курсаў PanProfesor, ім было «настойліва прапанавана»:
- спыніць рэкляму;
- зачыніць офіс і спыніць заняткі (ужо падчас візыту «гасьцей» былі сарваныя таблічкі з надпісам PanProfesor зь дзьвярэй);
- самастойна зьліквідаваць кампанію.
Праўдападобна, тыя ж патрабаваньні выстаўлялі і іншым школам і групам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі людзей, якія выкладалі польскую мову і дапамагалі з атрыманьнем «карты паляка» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кніга Зьмітра Саўкі пра фанэтычна-графічную адаптацыю запазычаньняў атрымала ўзнагароду імя Мялета Сматрыцкага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі: «Яны патрабуюць сьпісы ўсіх кліентаў»