Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка» са спасылкай на некалькіх сяброў Сікорскага.
Па словах сябра Мікалая Віктара Бугаева, апошнім часам Сікорскі разам з маці жыў у Швайцарыі. Жанчыне далі там палітычны прытулак, а Мікалаю адмовілі. Экс-добраахвотнік незадоўга да сьмерці расказваў, што яго справы дрэнныя, а яго самога хочуць дэпартаваць у Польшчу. Пры гэтым Мікалай, па словах суразмоўцы, ехаць туды не плянаваў і зьбіраўся ва Ўкраіну.
— Я яму ўчора патэлефанаваў, ніхто слухалку ня браў. Падумаў, што гэта ён як звычайна, — распавядае Бугаёў. — А сёньня пачаў тэлефанаваць больш настойліва. Падымае яго маці: «А, гэта вы, Віця, з Варшавы». І расказвае, што Мікалая не стала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньняхПрычынай сьмерці, паводле суразмоўцы, стала чэрапна-мазгавая траўма, якую Сікорскі атрымаў некалькі месяцаў таму. Пасьля яе ён цалкам так і не ачуняў.
— Як расказвала маці, яму праламалі чэрап, ён ляжаў у рэанімацыі. Гэта былі нейкія афрыканцы, — расказвае суразмоўца. — Яна яшчэ казала, што Мікалай доўга ляжаў у шпіталі, але быццам бы належнай дапамогі яму не аказалі, і потым былі нейкія наступствы. Яго зноў паклалі ў шпіталь, але стан паступова пагаршаўся. І сёмага студзеня ён памёр.
Аб сьмерці Сікорскага паведаміў і беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач. Паводле яго, пра трагедыю малады чалавек даведаўся ад агульных сяброў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус, які хацеў ваяваць за Ўкраіну, падаў у суд на СБУ за прымус выехаць з украінскай тэрыторыі51-гадовы Мікалай Сікорскі (Косьцікаў) — беларускі добраахвотнік. Ён 20 гадоў пражыў у Эўропе, а пасьля Эўрамайдана у 2013-2014 гадаў пачаў актыўна камунікаваць з украінцамі. У 2017 годзе Сікорскі паехаў добраахвотнікам у зону антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе. Мікалай уваходзіў у добраахвотніцкі корпус «Правы сэктар».
Пачатак поўнамаштабнай вайны Сікорскі сустрэў у Кіеве разам з жонкай, дваімі яе дзецьмі і сваёй маці. Тады ж прыняў рашэньне заставацца ва Ўкраіне і зноў ісьці ваяваць. Мікалай далучыўся да толькі створанага палку «Пагоня» «па поклічы сэрца»: погляды Сікорскага супадалі з ідэямі заснавальніка аб’яднаньня Вадзіма Пракопʼева.
«Наша ніва» піша, што з Пракопʼевым, мяркуючы па ўсім, Сікорскі пазьней уступіў у канфлікт: у сьнежні 2023 года ён гаварыў пра Пракопʼева выключна як пра «здрадніка, нягодніка і проста афэрыста». Акрамя гэтага, Сікорскі крытычна выказваўся на сваёй старонцы пра Валера Сахашчыка.
Восеньню 2022 года прозьвішча Мікалая Сікорскага зноў зьявілася ў мэдыйным полі ў сувязі са скандалам у палку «Пагоня». Тады двое байцоў, якія хацелі далучыцца да палка, пасьля праверкі на паліграфе Службай бясьпекі Ўкраіны атрымалі рашэньні аб дэпартацыі. Гэта былі экс-палітвязень Ціхан Клюкач і баец з пазыўным Карыч. Але Сікорскі дапамог байцам застацца ва Ўкраіне.