Чэрыкаўскі раённы суд днямі разгледзеў справу сябра БСДП і пастара пратэстанцкай царквы Рамана Раждзественскага.
Як паведамляе @BSDP_Hramada, пастара Рамана Раждзественскага асудзілі па арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») на 14 сутак арышту.
У 2022 годзе пастара штрафавалі за рэпост зь нібыта «экстрэмісцкага» каналу і «лайк» у фэйсбуку пад пастом ад 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 студзеня: 2 гады «хатняй хіміі» за фота са сьцягам; за «экстрэмізм» арыштавалі грамадзяніна Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 студзеня: у Берасьці зноў судзяць пэнсіянэра зь Ляхавіч