Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк

Your browser doesn’t support HTML5

Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў? На якія словы эмігранты ня маюць маральнага права? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.