У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што інцыдэнт адбыўся раніцай недалёка ад вёскі Тосіна Лідзкага раёну.
«У выніку падзеньня пліты траўмы атрымалі два чалавекі, якія праводзілі дэмантаж моста, а таксама ў вадзе апынуўся экскаватар з машыністам», — адзначылі ў прэсавай службе міністэрства.
Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Цяпер вызначаюць прычыны здарэньня.
У Лідзкай цэнтральнай раённай лякарні паведамілі БелТА, што мэдыкі дыягнаставалі ў пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасьці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, пашкоджаньні ўнутраных органаў і грудзіны.
Два пацярпелыя знаходзяцца ў аддзяленьні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, адзін пацыент праходзіць шэраг дадатковых дасьледаваньняў.