У ноч на панядзелак, 8 студзеня, на поўначы Беларусі тэмпэратура паветра апусьціцца да −29 °С, паведамляе Белгідрамэт.
У асноўным будзе пераменная воблачнасьць, без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, 4–9 м/с.
Тэмпэратура паветра ўначы складзе −16...-24°С, у паўночных раёнах рэспублікі слупкі тэрмомэтраў апусьцяцца да −26°С.
Днём у Менску і Гомлі будзе каля −14°С, у Берасьці і Горадні — −10... −12°С, у Магілёве і Віцебску — да −16°С.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы могуць падарожнічаць у гэтую краіну бязь візы. Для гэтага трэба пераадолець 10 тысяч кілямэтраў