У Клічаве міліцыянты стралялі ў мужчыну

Пісталет, ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла міліцыя Магілёўскай вобласьці, 64-гадовая жанчына паведаміла ў дыспэтчарскую пра сямейны скандал з 52-гадовым сужыцелем.

На апэратыўным відэа паказана, як мужчына ідзе па вуліцы з нажом і ня кідае яго пасьля першага папярэджаньня міліцыянта аб тым, што той будзе страляць. Затым мужчыну затрымліваюць, калі ён сядзіць на сьнезе.

Са словаў міліцыі вядома, што чалавека даставілі ў лякарню.

Гэта ўжо другі выпадак прымяненьня міліцыянтамі табэльнай зброі супраць грамадзян за апошнія паўтара месяца.

22 лістапада 2023 году ў вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёну застрэлілі 39-гадовага мужчыну. Паводле МУС, той меў паляўнічую зброю, накіроўваў іх у бок сілавікоў і цывільных. Міліцыянты зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэньне. Мужчына памёр, не даехаўшы да лякарні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слоўнік рэпрэсіяў 2023 году. Расказваем, што новага сёлета змаглі прыдумаць сілавікі Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўхваліў закон, якім дазволіў КДБ у пэўных выпадках ужываць зброю супраць жанчын і дзяцей