Каардынатарку валянтэрскай службы «Вясна» Марфу Рабкову асудзілі на 15 гадоў турмы, а правааабронцу Насту Лойку — на 7 гадоў. Марфе за кратамі споўнілася 29 гадоў, Насьце — 35 гадоў. Абедзьвюх трымаюць у гомельскай жаночай калёніі № 4.
Марфу Рабкову затрымалі 17 верасьня 2020 году. Яна за кратамі ад таго часу. Спачатку ёй выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — «навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці». Потым дадаліся абвінавачаньні ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці да ўлады» і «удзел у злачыннай арганізацыі».
6 верасьня 2022 году Марфе Рабковай прысудзілі 15 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў). 28 лютага 2023 году Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе Рабковай. Тэрмін зьняволеньня скарацілі на тры месяцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У апошнім слове ў судзе Марфа Рабкова параўнала ГУБАЗіК з гестапа і выказала ўпэўненасьць у перамозе дэмакратыіПраваабаронца Наста Лойка працавала ў Human constanta. У 2022 годзе праваабаронцу некалькі разоў затрымлівалі на «суткі», але па заканчэньні апошняга тэрміну ня вызвалілі, а перавялі на «Валадарку» і выставілі абвінавачаньне паводле Крымінальнага кодэксу.
Суд над Настай Лойкай адбыўся ў чэрвені 2023-га, ён праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Маладую жанчыну прызналі вінаватай у распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Судзьдзя Алена Шылько прысудзіла ёй 7 гадоў калёніі. Наста Лойка не прызнала віны і вырак абскардзіла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам за пароль ад тэлеграмаПраваабаронцы прызналі Насту Лойку і Марфу Рабкову палітзьняволенымі.