«Голас Амэрыкі» падае некалькі самых важных ідэй, выказаных кіраўніком амэрыканскай дзяржавы ў пятніцу ў Вэлі-Форджы.
Велі-Фордж, які знаходіцца ў Пэнсільваніі, быў падчас Вайны за незалежнасьць ЗША ваенным лягерам Кантынэнтальнай арміі. Ёю камандаваў Джордж Вашынгтон. Войскі паўгоду заставаліся ў лягеры, са сьнежня 1777-га па чэрвень 1778 года.
Байдэн падкрэсьліў, што тады Джордж Вашынгтон «быў на піку сваёй улады, перамогшы самую магутную імпэрыю на Зямлі [Брытанскую імпэрыю]. Ён мог утрымліваць гэтую ўладу столькі, колькі хацеў. Але гэта не была б Амэрыка, за якую змагаліся ён і амэрыканскія войскі ў Вэлі-Фордж».
«Пытаньне аб тым, ці застаецца дэмакратыя недатыкальнай для Амэрыкі, гэта самае надзённае пытаньне нашага часу», — заявіў Байдэн. Паводле яго слоў, на выбарах 2024 года амэрыканцам трэба зрабіць выбар — як адказаць на гэтае пытаньне.
«Амэрыканскія лідэры не ўтрымліваюць уладу любой цаной, — сказаў прэзыдэнт. — Нашы лідэры вяртаюць уладу народу — добраахвотна».
«Мы ня верым, што Амэрыка церпіць няўдачу. Мы ведаем, што Амэрыка перамагае. Гэта і ёсьць амэрыканскі патрыятызм», — заявіў прэзыдэнт.
Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў ЗША заплянаваны на 5 лістапада 2024 года. Выбары стануць 60-мі прэзыдэнцкімі выбарамі ў гісторыі ЗША. 15 лістапада 2022 года 45-ы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў аб пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі. 25 красавіка 2023 года дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн таксама абвясціў аб вылучэньні сваёй кандыдатуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд ЗША вырашыць, ці зможа Трамп удзельнічаць у выбарах