«Удзельнікі папулярнага гурту Nizkiz былі жорстка затрыманыя сілавікамі ў сваіх кватэрах. Іх песьні часта гучалі падчас пратэстаў 2020 году. Гэта чарговы ганебны акт помсты з боку рэжыму», — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра затрыманьне вакаліста гурта Ільіна, бас-гітарыста Кульшы і ўдарніка Халяўкіна раніцай 6 студзеня паведаміў рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў». Няма інфармацыі пра чацьвёртага ўдзельніка калектыву — гітарыста Леаніда Несьцярука.
Дзяржмедыя заявіла, што «музыкі пасьля падзей 2020 года пакінулі Беларусь і вось вырашылі вярнуцца», хаця, згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, яны жылі ў краіне, пэрыядычна выяжджаючы на гастролі. Што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманым, невядома.
Індзі-рок-гурт Nizkiz заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве. Да гэтага часу выпусьціў пяць студыйных альбомаў. Уладальнік шэрагу музычных узнагарод, сярод іншага калектыў адзначаны прэміяй «Радыё АНТ» за 2012 год у намінацыі «Дэбют года».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі траіх удзельнікаў вядомага беларускага гурта Nizkiz