Як яго ратавалі, піша партал «Люстэрка» са спасылкай на Таварыства выратаваньня на вадзе (ТВВАД) Гомельскай вобласьці.
Дзяжурны зьмены адной з выратавальных станцый ТВВАД заўважыў у бінокль, што ў вадзе на адкрытым участку ракі боўтаецца жывёла.
«Касой выскачыў на неакрэплы лёд і праваліўся. Сам выбрацца не змог, хаця спрабаваў: чапляўся за крыгу лапамі і нават зубамі. Начальнік выратавальнай станцыі і дзяжурны зьмены хутка зрэагавалі. На лодцы, у вадалазным рыштунку падплылі да зайца, які тануў, і выцягнулі з вады. Справіліся хутка, за паўтары хвіліны», — пракамэнтавалі тое, што здарылася, у ТВВАД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іней на нарах, «шкляныя» робы, тушкі галубоў у вэнтыляцыі. Як вязьні беларускіх турмаў перажываюць зімовыя маразыКалі зайца даставілі на бераг, то выявілі, што ён моцна замерз у вадзе, таму адразу адпускаць не сталі, а спачатку абагрэлі яго на станцыі. Пасьля гэтага зайца адпусьцілі ў лес.
У сувязі з гэтым інцыдэнтам ратавальнікі нагадалі аб небясьпецы выхаду на тонкі лёд, бо ён не вытрымаў нават лёгкую жывёліну — а чалавек у зімовым адзеньні і з рыбалоўным рыштункам у такой сытуацыі рызыкуе жыцьцём значна больш.