Дзень у гісторыі
1582 — заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончылася Інфлянцкая вайна.
1810 — заключаная Канстантынопальская дамова, паводле якой Расея атрымала Крым і Кубань.
1912 — Нью-Мэксыка стаў 47-м штатам ЗША.
1928 — у Вільні выйшаў першы нумар часопіса «Chryścijanskaja Dumka».
1950 — пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкану.
2008 — Міхэіл Саакашвілі другі раз абраны прэзыдэнтам Грузіі.
2019 — Праваслаўная царква Ўкраіны атрымала аўтакефалію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усяленскі патрыярх уручыў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны. ВІДЭАУ гэта дзень нарадзіліся
1412 — Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі, лідэрка змаганьня супраць ангельскай акупацыі.
1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою.
1892 — Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі, культурны і палітычны дзяяч, асьветнік, культуроляг, выдавец і публіцыст.
1900 — Аляксандар Адамовіч, дзяржаўны дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1914 — Тодар Лебяда, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу.
1919 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
У памяці
1610 — Андрэй Волян, палітык, філёзаф, дзяяч эпохі Адраджэньня. Яго імем названая вуліца ў Вільні.
1919 — Тэадор Рузвэльт, 26-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1906 г.
1943 — Антон Неманцэвіч, уніяцкі сьвятар, асьветнік (памёр у Менскай турме СД).
1945 — у Швайцарыі памерла Марыя Магдалена Радзівіл, арыстакратка, мэцэнатка. Перапахаваная ў Менскім касьцёле Сьвятога Роха.
1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай эміграцыі.
1993 — Рудольф Нурыеў, артыст балету.
2004 — Янка Юхнавец, беларускі паэт.