Сьвята-Елісавецінскі манастыр зьбірае ахвяраваньні, якія адпраўляюць у акупаваную Расеяй Данецкую вобласьць.
«Мікалай Гаўрылаў раніцай заяжджаў у манастыр. Перадалі яму сабраныя ахвяраваньні. І адразу ад нас адправіўся на Данбас», — паведамілі ў пачатку году ў тэлеграм-канале Сьвята-Елісавецінскага манастыра.
Гэтыя ахвяраваньні нібыта плянуюць перадаць 40 хворым дзецям горада Горлаўка ў Данецкай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны зарабляюць на ўсім». Як менскі Сьвята-Лізавецінскі манастыр стаў вялізнай бізнэс-імпэрыяй і асяродкам «русского мира»Сьвята-Елісавецінскі манастыр, што пад Менскам, вядомы сваёй адкрытай падтрымкай расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Прычым робіць гэта ня толькі на ўзроўні рыторыкі, але і зьбірае грошы на рыштунак для расейскіх вайскоўцаў.
У верасьні 2023 году кіраўнік расейскай акупацыйнай улады так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін узнагародзіў манастыр граматай на знак удзячнасьці за дапамогу і падтрымку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сьвята-Елісавецінскім манастыры прайшло шэсьце «Несьмяротнага палку». Учора ўлады Менску адмянілі акцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Манашкі Сьвята-Елісавецінскага манастыра кінуліся ў бойку з музыкамі ў Віцебску. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэдзкія СМІ: Група манашак зь Беларусі робіць выгляд, што зьбірае грошы для дзяцей-сірот, але гэта ня так