Паводле камунальнікаў, прычына ў аварыі, ліквідацыя якой заняла ўсю ноч. Аварыйны ўчастак трубаправоду замянілі.
5 сьнежня адноўлена падача ацяпленьня і гарачага водазабеспячэньня ў Рагачове, паведамляе мясцовае выданьне Slova.by.
Да раніцы 5 студзеня аварыйная брыгада КЖЭУП «Рагачоў» скончыла зварачныя работы, аварыйны ўчастак трубаправоду замянілі. Пачалося запаўненьне сыстэмы.
Падача гарачай вады і ацяпленьня ў жылыя дамы робіцца паступова.
Напярэдадні цэнтар Рагачова ў мінус 15 градусаў застаўся без ацяпленьня і гарачай вады. Месяц таму была такая ж аварыя: 30 лістапада мерзьлі жыхары тых жа дамоў у цэнтры гораду. Агулам без ацяпленьня і гарачай вады засталася прыкладна трэцяя частка Рагачова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнтар Рагачова ў мінус 12 градусаў застаўся без ацяпленьня і гарачай вады. Месяц таму была такая ж аварыя