Расейскія сродкі СПА зьбілі 10 авіяцыйных кіраваных ракет у небе над анэксаваным Крымам, паведамілі 4 студзеня ў Мінабароны Расеі.
Прызначаны Расеяй «губэрнатар» анэксаванага Севастопаля Міхаіл Развазжаеў назваў атаку на горад «самай масіраванай за апошні час» і заявіў, што ў горадзе, паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць адзін пацярпелы. Паводле Развазжаева, падчас нападу расейскія вайскоўцы «вялі працу па зьнішчэньні вялікай колькасьці разнастайных паветраных цэляў».
Паводле падпісантаў тэлеграм-канала «Крымскі вецер», адна з ракет трапіла ў вайсковую частку (КП сувязі) ў Севастопалі.
Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што выбухі таксама раздаваліся ў Еўпаторыі, там пачаўся пажар. Афіцыйнай інфармацыі аб пацярпелых і разбурэньнях у Еўпаторыі пакуль няма.
Украіна пацьвердзіла атаку па анэксаваным Крыме.
Упраўленьне стратэгічных камунікацый Генштабу Ўзброеных сіл Украіны паведаміла, што каля 15 гадзін 4 студзеня Сілы абароны Ўкраіны паразілі камандны пункт злучэньня расейскіх войскаў паблізу Севастопаля.
Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ, генэрал-лейтэнант Мікалай Анішчук таксама пацьвердзіў удары па анэксаваным паўвостраве і падзякаваў украінскім лётчыкам і ўсім, хто плянаваў гэтую апэрацыю, за «бездакорную баявую працу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 74 маракі загінулі пры ўдары УСУ па караблі «Новачаркаск» — СМІ27 сьнежня ўкраінскія войскі атакавалі порт у Феадосіі, у выніку чаго быў зьнішчаны БДК «Новачаркаск», на борце якога маглі знаходзіцца да 80 чальцоў экіпажу.