Дата дня
5 студзеня 1104 году, згодна з высновамі дасьледчыка Аляксея Мельнікава, нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.
Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.
Таксама ў гэты дзень
1919 — Менск абвешчаны сталіцай савецкай Беларусі.
1919 — у Мюнхэне заснавалі Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю (НСДАП).
1938 — беларускаму пісьменьніку Максіму Гарэцкаму прысудзілі расстрэл.
1948 — студыя Warner Brothers паказала першы каляровы дакумэнтальны фільм.
1957 — была абвешчаная дактрына Эйзэнгаўэра, якая легла ў аснову зьнешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.
1984 — у Менску заснаваны музэй «Дом Ваньковічаў».
2019 — Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас, з гэтага моманту Праваслаўная царква Ўкраіны стала самастойнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як падпісвалі томас пра аўтакефалію для Ўкраіны. ВІДЭАУ гэты дзень нарадзіліся
1860 — Павал Курлоў, расейскі дзяржаўны дзеяч, менскі губэрнатар у 1905–1906 гг.
1876 — Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны.
1905 — Уладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр-дакумэнталіст.
1907 — Кастусь Губарэвіч, беларускі тэатральны і кінадраматург.
1932 — Тадзіяна Кляшторная, беларуская дзіцячая пісьменьніца, дачка Тодара Кляшторнага.
1932 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».
1938 — Аляксандар Вайтовіч, беларускі фізык, акадэмік, палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайтовіч пра меркаваны замах, рэфэрэндум 2004-га і адмову ад катэджа ў Драздах1941 — Хаяо Міядзакі, японскі мультыплікатар.
1982 — Вольга Гапеева, беларуская пісьменьніца.
У памяці
1589 — Кацярына Мэдычы, каралева Францыі.
1938 — Міхась Адзярыха, краязнавец, пэдагог і палітычны дзяяч (расстраляны НКВД).
1996 — Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.
2021 — Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў2022 — Дзьмітры Дудойць, палітвязень, скончыў жыцьцё самагубствам.