Пра ягоную сьмерць напісала Сьвятлана Белая.
Яўген Гучок нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў горадзе Слуцку. Працаваў у геалягічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1968) і асьпірантуру пры ім. Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце.
Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу 30 гадоў — рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асьвета». Быў правадзейным сябрам геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 году — сябрам Менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага клюба «Спадчына».
Удзельнічаў у арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».
Першыя вершы Яўгена Гучка былі зьмешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газэце. З таго часу выйшлі з друку яго кнігі паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Блакітныя чмялі», «Паэма дзяцінства», «Сэрцам і думкай», «Формула травы», «На патрэбу душы» (2004), «Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013), «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам» (2014), «Трыяда Анатоля Белага» і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго Беларусь страціла у 2023 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут не БНФ і не апазыцыя», — удава Анатоля Белага пра музэй у Старых Дарогах